У вышыванках з косамі — берасцейскае «Дынама» незвычайна запрасіла заўзятараў на матч ВІДЭА
Берасцейскае «Дынама» да гульні супраць мінскіх аднаклубнікаў падрыхтавала відэа, у якім гульцы каманды: Аляксандр Гутар, Павел Няхайчык ды Саліў Бабаво — ў вышыванках косяць жыта.
Матч, які адбудзецца 14 ліпеня ў Брэсце, будзе прысвечаны беларускай культуры і традыцыям.
Усе заўзятары, якія прыйдуць на гульню ў вопратцы з элементамі нацыянальнай культуры, атрымаюць зніжку 5% на закупы ў клубным фан-шопе. Спецыяльныя флаеры будуць выдавацца ў зоне гасціннасці і фан-шопе на стадыёне.
Больш спартыўных падзей шукайце на Afisha.nn.by
ПК
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішы ў наш Тэлеграм