Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, тэлефонная размова паміж прэзідэнтамі Расіі і Украіны Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім адбылася па ініцыятыве Украіны.

Па словах Пяскова, прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю на Данбасе, а таксама працу «па вяртанні асоб, якія ўтрымліваюцца з абодвух бакоў».

Таксама Пуцін і Зяленскі закранулі тэму кантактаў у нармандскім фармаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0