Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» стаў святам дружбы і ўзаемаразумення. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця, перадае БелТА.

«Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб падзяліць з намі гэта прыгожае свята — сапраўднае свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта такім фестываль і задумваўся ў пачатку 1990-х гадоў, ён стаў адказам творчых людзей на распад СССР.

«Яны аб'ядналіся, каб захаваць брацкія адносіны паміж новымі незалежнымі дзяржавамі. Гэта заканамерна: у няпростыя часы маральную апору людзі заўсёды знаходзілі ў мастацтве», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна