Фота УСК

Фота УСК

Трох маладзёнаў вінавацяць у жорсткім забойстве 26-гадовага жыхара Полацка. Усе абвінавачаныя затрыманыя, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

«Згодна з заключэннем экспертыз, смерць наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў грунтам і ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Гэта сведчыць аб тым, што мужчына быў пахаваны жыўцом», — распавяла Аксана Лазько.

У злачынстве абвінавачваюцца тры чалавекі. Двое з іх былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па гарачых слядах у Полацку. Трэці паспеў збегчы ў Расію. Яго затрымалі ў горадзе Істра Маскоўскай вобласці.

Прычым аднаму з абвінавачаных 17 гадоў, другому — 16, а таму, што збег у Расію, 20 гадоў.

Пра здарэнне стала вядома 22 красавіка. У міліцыю паступіла інфармацыя, што ў двары прыватнага дома выяўлена пахаванне. Высветлілася, што пад зямлёй знаходзіцца цела 26-гадовага мясцовага жыхара з прыкметамі крымінальнай смерці.

У яго ў гасцях былі трое хлопцаў, яны разам выпівалі. Падчас узніклай сваркі сабутэльнікі нанеслі гаспадару траўмы. Каб схаваць злачынства, яны і закапалі яго цела ў двары.

Закапалі жыўцом, бо кахаў школьніцу? Падрабязнасці трагедыі ў Полацку, дзе падлеткі забілі мужчыну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0