Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №4, якім уносяцца змяненні ў шэраг дзеючых дэкрэтаў.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2019 года.

Неабходнасць змяненняў абумоўлена палажэннямі Падатковага кодэкса, якія прадугледжваюць вывядзенне з-пад падаткаабкладання падаткам на нерухомасць аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, выключэнне падаткаабкладання такіх аб'ектаў зямельным падаткам па падвышанай стаўцы. Прыведзены ў адпаведнасць таксама нормы датычна адмены права мясцовых Саветаў дэпутатаў павялічваць да 10 разоў стаўкі падатку на нерухомасць па невыкарыстоўваных і неэфектыўна выкарыстоўваных аб'ектах, а таксама зямельнага падатку за зямельныя ўчасткі, занятыя такімі аб'ектамі. Прадугледжаны папраўкі ў частцы зняцця забароны на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання суб'ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-крамы, а таксама якія аказваюць паслугі, звязаныя з размяшчэннем на сайце інфармацыі аб інтэрнэт-крамах.

Акрамя таго, змяненні накіраваны на ўдасканаленне дзеючага механізма ўстанаўлення тэрмінаў выплаты ПДВ пры ўвозе ў Беларусь тэхналагічнага абсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0