У Лос-Анджэлесе абвешчаныя намінанты на прэмію «Эмі». 71-я цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 22 верасня.

«Гульня тронаў» атрымаў рэкордныя 32 намінацыі, у тым ліку ў галоўнай катэгорыі «Найлепшы драматычны серыял». Кіта Харынгтана намінавалі на найлепшую мужчынскую ролю, Эмілію Кларк - на найлепшую жаночую ролю.

 «Чарнобыль» атрымаў 19 намінацый, у тым ліку «Найлепшы міні-серыял».

Папярэдні рэкорд па колькасці намінацый на «Эмі» належаў серыялу «Паліцыя Нью-Ёрка». У 1994 годзе быў намінаваны ў 27 катэгорыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0