Канцэпт далейшых дзеянняў па выпрацоўцы прапаноў аб беларуска-расійскай інтэграцыі ўзгоднены. Пра гэта паведаміў журналістам міністр эканомікі Дзмітрый Круты ў час VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, піша БЕЛТА.

«Для прэзідэнта, безумоўна, падрыхтаваны пакет прапаноў для перагавораў. Рабочая група тыя варыянты праграм, якімі кіраўнікі дзяржаў абмяняліся ў маі, зразумела, адпрацавала. Я лічу, у прынцыпе, канцэпт далейшай работы на сённяшні дзень узгоднены», - сказаў міністр.

Паводле слоў Дзмітрыя Крутога, ёсць розныя варыянты рашэнняў асобных пытанняў. Гэта, лічыць ён, будзе абмяркоўвацца на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Санкт-Пецярбургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0