Здарэнне адбылося 18 ліпеня ў 18.15 у Асіповіцкім раёне на 95 км аўтадарогі Мінск — Гомель.
81-гадовы жыхар Асіповічаў на мапедзе ўрэзаўся ў аўтамабіль, які стаяў на абочыне.
Паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца мапеда не ўлічыў праліўны дождж і адцягнуў увагу ад кіравання. Пенсіянер з множнымі траўмамі шпіталізаваны, паведамляе mogilevnews.by