Кампанія Electronic Arts рэзка патаннела пасля абвесткі пра тое, што ў гульні FIFA 20 не будзе партугальца Раналду і яго каманды Ювентус, паведамляе CNBC.

Акцыі Electronic Arts упалі на 3,28% у аўторак пасля таго, як кампанія, якая выпускае відэагульні, абвясціла, што ў яе больш няма ліцэнзійнага пагаднення з Ювентусам. Кампанія патаннела на $660 мільёнаў з $22,76 мільярда да $22,1 мільярда. Гульцы Juventus будуць даступныя ў будучых гульнях, але з выдуманым клубам Piemonte Calcio.

Навейшая версія гульні, FIFA 20, запланаваная на 27 верасня.

Раналду з'яўляецца адным з самых папулярных спартсменаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0