У прамежак з 9 па 19 ліпеня распрацоўшчыкі папулярнай праграмы для апрацоўкі фатаграфій FaceApp зарабілі больш за $1 мільён, піша Forbes. За ўвесь час працы (праграма для iOS выйшла ў студзені 2017 года, для Android — праз месяц) праграма прынесла $11,6 мільёна.

Базавыя функцыі праграмы даступныя карыстальнікам бясплатна, але для таго, каб адключыць рэкламу або атрымаць дадатковыя фільтры, карыстальніку трэба купіць падпіску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0