У Гомелі невядомы скраў з сейфа ў краме інкасатарскую сумку з буйной сумай грошай, паведамляе міліцыя.

Учора ўвечары невядомы трапіў у службовае памяшканне магазіна, размешчанага на праспекце Леніна абласнога цэнтра. Мужчына знайшоў штатны ключ, адчыніў сейф і выкраў інкасатарскую сумку. Унутры знаходзілася буйная сума грошай. Завялі крымінальную справу. У міліцыі просяць усіх, хто валодае інфармацыяй пра выкрадальніка і крадзеж, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (0232) 60 72 57, 8 (0232) 60 32 49 або 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0