Фрыстайліст Аляксей Грышын прадаў свае алімпійскія медалі на амерыканскім анлайн-аўкцыёне RR Auction. Агулам яму ўдалося атрымаць $97160.

Залаты медаль Ванкувера—2010 ён прадаў за $68750. За бронзу Солт-Лейк-Сіці—2002 пакупнік заплаціў Грышыну $28410.

Фрыстайліст тлумачыў, што выставіў медалі на аўкцыён, каб сабраць грошы на аперацыю блізкаму чалавеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0