Адміністрацыя Цэнтральнага раёна сталіцы арганізавала прамую лінію з кіраўніцтвам раёна, паведамляюць «Мінск-навіны». Пра што гараджане пыталіся ў чыноўнікаў?

Напрыклад, дазваніўся неабыякавы мінчук Сяргей Іванавіч, які пражывае ў доме 11 на вуліцы Заслаўскай. Ён звярнуў увагу на тое, што на тэрыторыі пляжу, абсталяванага ў парку Перамогі, гараджане выгульваюць сабак, часам і без напысніка.

Пляж у Мінску, ілюстрацыйны здымак. Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Пляж у Мінску, ілюстрацыйны здымак. Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

Сяргей Іванавіч наракае, што няма нават інфармацыйных шчыткоў, якія б папярэджвалі пра адміністрацыйную адказнасць.

Дырэктар Зелянбуда Цэнтральнага Анатоль Мароз абверг гэтае меркаванне — на тэрыторыі парка насамрэч усталяваныя 4 інфармацыйныя дошкі і 6 знакаў.

Але паколькі яны не заўсёды спрацоўваюць, Сяргею Іванавічу параілі паведамляць у Зелянбуд пра кожны зафіксаваны факт парушэння. Пры гэтым у якасці доказу трэба прадаставіць фота парушальніка і яго сабакі.

Апроч таго, на прамую лінію дазваніліся яшчэ тры чалавекі. Яны наракалі на капітальны рамонт, дрэнную прыборку ў пад'ездзе і шумных суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0