У мінулую нядзелю ў аператыўна-дзяжурную службу Мазырскага РАУС паступіла паведамленне ад прадавачкі крамы, размешчанай у адной з вёсак раёна. Яна распавяла, што невядомы мужчына зайшоў у сельмаг, напаў на яе і выкраў выручку, каля 700 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку выехалі на месца злачынства. Па першапачатковай інфармацыі падзеі развіваліся наступным чынам. Невядомы мужчына зайшоў у краму, спытаў, ці працуе тут дзяўчына, назваўшы яе імя. Прадавец адказала, што такая тут ніколі не працавала.

Наведнік выйшаў, а праз паўгадзіны зноў зайшоў, замкнуўшы за сабой дзверы. Затым ён схапіў жанчыну за валасы і пацягнуў у падсобнае памяшканне. Там паваліў яе на падлогу і стаў здзяйсняць гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, патрабуючы грошы.

Яна сказала, дзе знаходзяцца наяўныя. У гэты час у зачыненыя на засаўку дзверы пачалі грукаць пакупнікі. Нападнік падняўся, забраў выручку і ўцёк праз дзверы падсобкі.

Пацярпелая добра запомніла прыкметы падазраванага, а галоўнае — тое, што ў мужчыны няма фалангі на ўказальным пальцы левай рукі.

Аператыўнікі адразу ўзгадалі, што ў суседняй вёсцы пражывае раней неаднаразова судзімы, у тым ліку, за разбой. Ён страціў частку пальца падчас працы на дрэваапрацоўчым станку.

У той жа дзень меркаванага злачынцу знайшлі ў яго ж доме. Мужчына катэгарычна адмаўляў сваё дачыненне да злачынства, назваў алібі. Але супрацоўнікі вышуку разбілі яго паказаннямі пацярпелай і сведак, якія бачылі, як вясковец выязджаў на ровары з-за вугла будынка сельмага.

У дачыненні да падазраванага заведзеныя крымінальныя справы за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0