Удзельнікі варты памяці ў Курапатах сустрэлі на ўездзе ў рэстаран «Паедзем, паядзім» нязменнага вядучага расійскага тэлешоу «Поле цудаў» Леаніда Якубовіча.
Ёсць інфармацыя, што Якубовіч у рэстаране працаваў у якасці тамады на вяселлі.
Паводле звестак расійскай «Камсамольскай праўды», яго сярэдні ганарар за выступ на вяселлі складае 12 тысяч еўра.