Фота гомельскай абласной міліцыі

Фота гомельскай абласной міліцыі

Аварыя адбылася 21 ліпеня, каля 23.20, непадалёк ад вёскі Каменка. 24-гадовы кіроўца «Фальксвагена Гольф» не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, дзе аўтамабіль ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе гомельская абласная міліцыя.

У выніку ДТЗ вадзіцель ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Высветлілася, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і не меў права кіравання аўтамабілем.

Таксама ў ДАІ адзначылі, што мужчына не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0