Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны апублікаваў фатаграфію дакумента тэлевядучага Уладзіміра Салаўёва аб праве на пражыванне ў Італіі.

Паводле дакумента, Салаўёў атрымаў дазвол на жыхарства восенню 2014 года ў правінцыі Кома (як раней распавядаў Навальны, у тэлевядучага ёсць вілы на аднайменным возеры). Тэрмін дзеяння дазволу на жыхарства скончыўся ў лістападзе 2016 года; ці працягваў ён яго, невядома.

Падставай для атрымання дазволу на жыхарства было «абранае месца жыхарства». Італія дае яго людзям, у якіх ёсць жыллё і пастаянная крыніца буйнога прыбытку не ад працы па найме (напрыклад, дывідэнды, даходы ад нерухомасці, пенсія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0