У Баранавічах грузавы мікрааўтобус збіў жанчыну з дзіцем, дзяўчынка памерла, паведамляе МУС.

Аварыя здарылася сёння каля 14.30.

57-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы грузавым мікрааўтобусам Mercedes Sprinter, на пешаходным пераходзе збіў 43-гадовую жыхарку Ляхавіч і яе 13-гадовую дачку. Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла на месцы, жанчына не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0