Кіраўнік «Апазіцыйнай платформы — за жыццё» Віктар Медзвядчук гаворыць на рускай мове, каб такім чынам «выказаць пратэст», паведамляе ў фэйсбуку яго прэс-служба.

Палітык удакладніў, што хоча падтрымаць людзей, у першую чаргу жыхароў паўднёвага ўсходу Украіны. «Я магу свабодна размаўляць на ўкраінскай мове. Але ў знак пратэсту спецыяльна размаўляю па-руску, каб падтрымаць людзей, асабліва жыхароў паўднёвага ўсходу. Гэта важна для тых, хто разумее, што сутнасць не ў мове. А ў тым, <…> як мы жывём і што нас чакае заўтра», — сказаў Медзвядчук.

Партыя «Апазіцыйная платформа — за жыццё» — прарасійская, па выніках мінулых парламенцкіх выбараў яна сфармуе другую па велічыні фракцыю ў Вярхоўнай Радзе.

Асабліва высокія вынікі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» паказала на ўсходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0