Расійскі самалёт парушыў тэрытарыяльную прастору Паўднёвай Карэі паблізу паўднёва-ўсходніх астравоў Такто цягам двух кароткіх перыядаў.
Тып самалёта не паведамляецца.
Пасля ўваходу ў карэйскую зону СПА (KADIZ) расійскі самалёт увайшоў у паветраную прастору ў 9:09. У адказ карэйскія ВПС паднялі некалькі самалётаў, уключаючы F-15K і F-16K, каб адсачыць самалёт.
Яны спрабавалі звязацца з самалётам, а потым выпусцілі сігнальныя ракеты і зрабілі папераджальныя стрэлы. Расійскі самалёт пасля трох хвілін знаходжання пакінуў карэйскую паветраную прастору.
Аднак прыкладна ў 09:33 ён зноў парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі, прабыўшы там чатыры хвіліны.
Ваенны самалёт Расіі быў адным з трох, якія ўвайшлі ў зону ідэнтыфікацыі супрацьпаветранай абароны Карэі, два кітайскія самалёты таксама былі зафіксаваныя ў гэтай зоне.
Гэта быў першы выпадак, калі расійскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі.
Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі плануе выклікаць прадстаўнікоў расійскіх і кітайскіх пасольстваў і падаць ноту пратэсту.