Два чалавекі загінулі, адзін пацярпеў пры пажары ў жылым доме ў вёсцы Ператокі, паведамляе МНС.
Паведамленне аб узгаранні паступіла 23 ліпеня ў 00.43. У выніку пажару загінулі мужчына і жанчына. Яшчэ адзін грамадзянін пацярпеў, яго шпіталізавалі.
Прычына пажару высвятляецца.