У Санкт-Пецярбургу 21 ліпеня была жорстка забітая грамадзянская актывістка Алена Грыгор'ева.

Паведамляецца, што яна ўдзельнічала ў акцыях «дэмакратычнага, антываеннага і ЛГБТ-рухаў».

Цела Грыгор'евай было знойдзена за некалькі сотняў метраў ад яе дома. Паводле «Фантанкі», яе восем разоў ударылі нажом.

Па словах яе сябра Дынара Ідрысава, у апошні час Грыгор'ева падвяргалася гвалту і сутыкалася з пагрозамі забойствам. «Лена і яе адвакат звярталіся ў праваахоўныя органы і па факце гвалту, і па факце пагроз, але заўважнай рэакцыі паліцэйскіх не было», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0