Гэта прадугледжана законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый», паведаміў БелТА член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Анатоль Дашко.

Законапраект прыводзіць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з указам ад 18 студзеня 2019 года нумар 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».

«У ліку новаўвядзенняў - аднаразовая выплата на аздараўленне ў памеры паловы акладу», - расказаў парламентарый.

Дапамогу можна будзе атрымліваць раз у год да адпачынку. Плануецца таксама ўрэгуляваць пытанні назначэння матэрыяльнай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0