На атракцыёне ў Польшчы мужчына скакаў з 90-метровай вышыні — і абарваўся трос. Усё абышлося — ВІДЭА 1
Гэта здарылася ў Гдыні 21 ліпеня. 39-гадовы мужчына скакаў з 90-метровай вышыні, і ў яго абарваўся трос. На шчасце, ён прызямліўся на спецыяльную падушку. Скачкі часова прыпынілі, а інцыдэнт расследуе паліцыя.