Фота прэс-служба МЗС

Фота прэс-служба МЗС

23 ліпеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з надзвычайным і паўнамоцным паслом Нямеччыны Манфрэдам Хутэрэрам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат, паведамляе прэс-служба МЗС.

Міністр павіншаваў М.Хутэрэра з прызначэннем, выказаўшы надзею на далейшае ўмацаванне актыўнага двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях, а таксама запэўніў у падтрымцы беларускім бокам узаемавыгадных ініцыятыў у розных сферах.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-германскага супрацоўніцтва, у тым ліку яго гандлёва-эканамічны і інвестыцыйны напрамкі, тэматыку ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС, пытанні рэгіянальнага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0