Ужо больш за месяц таму ў адстаўку быў адпраўлены міністр аховы здароўя Валерый Малашка.

Да гэтага часу невядома, ці знайшоў ён новую працу. «НН» патэлефанавала спадару Малашку, каб даведацца пра яго справы.

«Я пакуль адпачываю, знаходжуся ў адпачынку», — сказаў Малашка. Ці паступаюць яму прапановы аб працаўладкаванні? «Пакуль апусцім гэты момант», — адказаў экс-міністр.

Валерый Малашка быў міністрам аховы здароўя ад студзеня 2017 да чэрвеня 2019. Да гэтага кароткі тэрмін ён пабыў міністрам працы.

Глядзі таксама: Пяць фактаў пра Валерыя Малашку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру