У Драгічыне эвакуіравалі 50 чалавек з-за міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе УУС.

Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у цэнтры горада. У 10.02 у дзяжурную часць РАУС паступіла паведамленне ад работнікаў будаўнічай арганізацыі аб тым, што ў двары дома №151 па вуліцы Леніна падчас земляных работ знойдзена мінамётная міна калібру 52 мм. На месца здарэння неадкладна выехалі службы экстранага рэагавання. Патэнцыйна небяспечнае месца было ачэплена. З найбліжэйшых будынкаў эвакуіравалі 50 чалавек, выстаўлены пост з супрацоўнікаў міліцыі. З Брэста прыбыла група размініравання вайсковай часці 5526. Як высветлілася, снарад не меў у сабе зарада і ўжо не ўяўляў небяспекі. Мяркуецца, што міну завезлі на дваровую тэрыторыю разам з пяском.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0