Улады Паўднёвай Карэі паабяцалі Расіі больш жорсткія меры, калі яе самалёты зноў парушаць паветраную прастору краіны, паведамляе агенцтва «Ёнхап».

Кіраўнік упраўлення нацыянальнай бяспекі Карэі падчас размовы з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым папярэдзіў Маскву аб наступствах новых парушэнняў. «Мы сур'ёзна ставімся да інцыдэнту. Калі такі акт паўторыцца, Паўднёвая Карэя прыме значна больш жорсткія меры», — адзначыў ён.

23 ліпеня адзін з расійскіх самалётаў двойчы парушыў мяжу Паўднёвай Карэі. Карэйскія знішчальнікі выпусцілі агулам 20 сігнальных ракет і зрабілі каля 360 стрэлаў у бок парушальніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру