Парэшткі супрацоўніка супермаркета, зніклага 10 гадоў таму, былі знойдзены ў 46-сантыметровым зазоры за маразільнай камерай унутры крамы, піша Daily Mail.

Лары Элі Мурылья-Манкада працаваў у супермаркеце ў штаце Аёва, калі прапаў без вестак 28 лістапада 2009 года.

25-гадовы хлопец, як паведамляецца, прапаў без вестак пасля сваркі з бацькамі.

Ён не вярнуўся дадому і больш пра яго нічога не чулі.

Паліцыя не мела ніякіх слядоў па справе на працягу дзесяцігоддзя, пакуль цела не было знойдзена супрацоўнікамі супермаркета.

Яны знайшлі цела ў 46-сантыметровым зазоры паміж маразільнай камерай і сцяной.

Парэшткі адправілі на аналіз ДНК, і паліцыя зараз пацвердзіла, што яны належаць Мурылья-Манкаду.

Ускрыццё не паказала ніякіх прыкмет траўмы, і смерць лічыцца няшчасным выпадкам.

Мурылья-Манкада адправіўся ў краму пасля сваркі з бацькамі і залез на лядоўню.

Ён трапіў у пастку пасля таго, як нейкім чынам зваліўся ў шчыліну за маразільнай камерай.

Гук маразільнай камеры мог заглушыць любыя крыкі аб дапамозе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру