У курортным пасёлку Затока Адэскай вобласці цягнік насмерць збіў 24-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляюць «Факты».

Інфармацыя пра здарэнне ў Затоцы паступіла ў паліцыю ад медыкаў у аўторак, 23 ліпеня. Па іх словах, пад коламі грузавога цягніка апынуўся невядомы мужчына.

«Мужчына сядзеў на рэйках і не рэагаваў на сігналы падвышанай гучнасці цягніка. Грузавы састаў рухаўся з хуткасцю 70 км/гадзіну, але, на жаль, нават з прымяненнем экстранага тармажэння прадухіліць наезд не ўдалося. Мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём», — заявілі ў ведамстве.

На месцы здарэння следча-аператыўная група высветліла асобу загінуўшага. Ім аказаўся 24-гадовы беларус, які прыехаў у курортны пасёлак на адпачынак.

Зараз высвятляюцца акалічнасці гібелі маладога чалавека, распачата расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0