На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з просьбай спыніць друкаваць у газеце «Советская Белоруссия» тэксты Андрэя Мукавозчыка. На момант публікацыі яе падпісалі 80 чалавек.
Аўтары петыцыі лічаць тэксты Мукавозчыка «слабымі ў мастацкіх адносінах», а іх змест, на думку аўтараў, «непаўнавартасны ў плане інтэлектуальнага ўзроўню».
«Просім, у межах паўнамоцтваў, спыніць друкаваць слабыя ў мастацкіх адносінах тэксты за подпісам «Андрэй Мукавозчык» і перастаць трансляваць перадачы з яго удзелам на Альфа-радыё»,
— напісалі аўтары.
Чытайце таксама:
Калумніст «Советской Белоруссіі» брудна выказаўся пра «справу патрыётаў»
Калумніст прэзідэнцкай газеты абрынуўся на інтэлігенцыю: цытаваў Сталіна і здзекаваўся з беларускай мовы
Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць
«СБ» патлумачыла, чаму затрымлівалі Вольскага: «разгарачаны песнямі натоўп» мог бы кідаць камяні ў шыбы
Вы будзеце смяяцца, але Мукавозчык напісаў чарговую калонку, цяпер пра Курапаты
«Советская Белоруссія»: Давайце не будзем мусоліць «кабак на касцях»





