Фота Волі Афіцэравай
Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да канца кастрычніка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Змены прадугледжаныя пастановай Мінпрацы ад 19 ліпеня № 37.
БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены памерам 230,91 рубля (з 1 мая па 31 ліпеня — 224,02). Такім чынам БПМ вырасце амаль на сем рублёў.
Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:
працаздольнае насельніцтва — Br257,05 (раней — Br249,98);
пенсіянеры — Br176,75 (раней — Br171,3);
студэнты — Br223,93 (раней — Br216,97);
дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br 147,18 (раней — Br 143,09);
дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br203,38 (раней — Br197,42);
дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br250,19 (раней — Br242,90).
Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры:
мінімальных працоўных пенсій; сацыяльных пенсій; даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; надбавак да пенсій і павышэнняў пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў; дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.