Раніцай 24 ліпеня мінчукі заўважылі незвычайнага плыўца ў тэхнічным вадаёме на вуліцы Інжынернай у Мінску. Над вадой заўважылі галаву маладога лася, піша Tut.by.

Адметна, што гэта цалкам абгароджаная тэрыторыя, і да гэтага часу не зразумела, як жывёла пераскочыла праз сеткаваты плот.

Ласяня плавала мінімум 15 хвілін

Неўзабаве на месца прыехалі супрацоўнікі МНС і яшчэ нейкія людзі (імаверна, ветэрынары), у жывёлу стрэлілі снатворным і павезлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0