Фота з фэйсбука Глеба Лабадзенкі

Фота з фэйсбука Глеба Лабадзенкі

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

«Сёння ў энергазбыце мне паведамілі, што за святло для Валянціны Барадулінай паступіла 650 (!) плацяжоў, пералічаных грошай хопіць на колькі год наперад. Энергазбыт уражаны. Я таксама! Салідарнасць, талака — вось чым мы моцныя! Толькі разам можна ўзяць і агораць нейкую справу, якая аднаму-двум-тром не пад сілу. Размаўляў зараз з Валянцінай Міхайлаўнай, яна расчуленая і вельмі-вельмі ўсім дзякавала. Кажа, не чакала, што нехта адгукнецца на яе бяду цяпер, калі дзядзькі Рыгора няма. але зорка Барадуліна ахоўвае яе і цяпер… Нізкі ўсім паклон, людзі!» — напісаў ён.

Пра тое, што Валянціне Барадулінай адключылі электрычнасць за нясплату (917 рублёў), стала вядома ў мінулы чацвер. У той жа дзень на заклік Глеба Лабадзенкі беларусы «скінуліся» на сплату запазычанасці.

Валянціна Барадуліна распавяла «Нашай Ніве», што пяць гадоў не плаціла за электрычнасць, бо раней усе платай за камунальныя паслугі займаўся муж, а пасля яго смерці не ведала, што за святло трэба аплочваць па асобным рахунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0