З 25 па 26 лiпеня міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску, паведамляе МЗС Латвіі.
Падчас візіту прадугледжаны сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і іншымі найвышэйшымі службовымі асобамі Беларусі.
Падчас візіту будуць абмеркаваны двухбаковыя адносіны Латвіі і Беларусі, у тым ліку эканамічнае супрацоўніцтва, актуальныя пытанні адносінаў Еўрапейскага саюза і Беларусі, а таксама пытанні рэгіянальнай бяспекі.
0
0
0
0
0
0