Рашэнне «Транснафты» зацвердзіць максімальны памер кампенсацыі за забруджванне нафты ў «Дружбе» на ўзроўні $15 за бараль з'яўляецца аднабаковым рашэннем расійскай кампаніі. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні «Белнафтахіма» Уладзімір Сізоў, паведамляе БелТА.

Па словах Сізова, ён пакуль што з тэкстам «лакальнага рашэння» «Транснафты» не знаёмы, а таму не лічыць патрэбным яго каментаваць.

«Разам з тым, па агульным юрыдычным правіле, абавязаная асоба не можа ў аднабаковым парадку вызначаць межы сваёй адказнасці перад тымі, каму яна абавязана», — звярнуў увагу намеснік старшыні «Белнафтахіма».

Раней на пасяджэнні рады дырэктараў «Транснафты» зацвердзілі парадак выплат з-за сітуацыі з забруджанай нафтай у трубаправодзе «Дружба». Гранічны памер выплат — 15 даляраў за бараль забруджанай нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0