Беларускі дальнабойшчык на фуры MAN насмерць збіў двух дарожных рабочых у Польшчы пад Сувалкамі, паведамляе TVN24.

ДТЗ адбылося сёння ў 11.30 па мясцовым часе. Аўтамабіль «Форд Транзіт» дарожных рабочых быў прыпаркаваны на правай абочыне дарогі, калі ў яго ўрэзалася фура. Двое рабочых 33 і 52 гадоў загінулі на месцы.

Беларускі кіроўца быў цвярозы. Прычыны аварыі высветліць праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0