Невядомы стрэліў у дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турцыі, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet. Інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў МЗС Беларусі.

«Супрацоўнік пасольства вяртаўся з дзіцем дадому, калі псіхічна неўраўнаважаны былы вайсковец некалькі разоў стрэліў у дыпламата», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Дыпламат Аляксандр Паганшаў знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане, яму аказваецца дапамога.

Мужчына, які напаў, скончыў жыццё самагубствам.

Атака была здзейсненая адстаўным турэцкім вайскоўцам у раёне Чанкая, у якім размешчана вялікая колькасць дыпламатычных прадстаўніцтваў розных краін. Пасля нападу злачынец скончыў жыццё самагубствам. Паранены дыпламат быў дастаўлены ў бальніцу.

Як адзначае агенцтва Demiroren, мужчына, які напаў на дыпламата, быў яго суседам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?