Служба бяспекі Украіны сумесна з ваеннай пракуратурай затрымала расійскі танкер Neyma, які блакаваў украінскія ваенныя караблі ў Керчанскім праліве. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце ведамства ў фэйсбуку. 

Танкер NEYMA ў Керчанскім праліве

Танкер NEYMA ў Керчанскім праліве

Цяпер група следчых СБУ, ваенных пракурораў і пагранічнікаў у затрыманым танкеры завяршыла санкцыянаваныя ўкраінскім судом следчыя дзеянні: ператрус для высвятлення фактычных абставін справы, канфіскацыя дакументаў з судна, запісы радыёперамоў падчас канфлікту, бартавыя часопісы, апытаныя члены каманды танкера. 

Указанае судна прызнана рэчавым доказам, рыхтуецца хадайніцтва ў суд аб яго арышце».

Служба бяспекі Украіны праводзіць дасудовае расследаванне заблакавання танкерам Neyma Керча-Енікальскага канала ў Керчанскім праліве.

Следства лічыць, што насуперак нормам міжнароднага марскога права вайскоўцы пагранічных войскаў Федэральнай службы бяспекі Расіі незаконна, з выкарыстаннем зброі заблакавалі рух украінскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Керча-Енікальскага канала ў Керчанскі праліве пры дапамозе танкера Neyma.

Каб схаваць датычнасць расійскіх караблёў, танкер змяніў назву Neyma на Nika Spirit.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0