Якуцкі суд прызнаў журналіста Міхаіла Раманава вінаватым у «злоўжыванні свабодай інфармацыі» і аштрафаваў яго на 30 тысяч расійскіх рублёў ($480).

Справа тычылася артыкула Раманава «Ахвяра рэжыму» ў газеце «Якутск вечерний», якая выйшла ў красавіку. У матэрыяле ішла гаворка аб былым супрацоўніку Паўночна-Усходняга федэральнага універсітэта Антоне Амосаве. У артыкуле сцвярджалася, што ў лістападзе 2018 года яго затрымалі і збілі аператыўнікі ФСБ з-за каментароў на мясцовым навінавым сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0