Аляксандру Сакаловічу было 36 гадоў. Ён з год таму ўладкаваўся кіроўцам у кампанію Girteka Logistics, ездзіў у міжнародныя рэйсы.

Перад сваім апошнім рэйсам скардзіўся зводнаму брату, што не хоча ехаць у гэту паездку.

«Хачу дома з Карынкай і Міланкай пабыць», — казаў ён напярэдадні. Карына і Мілана — гэта яго дочкі, старэйшай было шэсць гадоў, малодшай чатыры», — расказвае Дзяніс Іваноў.

Аб тым, што здарылася ў Германіі, сям’і паведамілі на наступны дзень. Патэлефанавалі прадстаўнікі фірмы, дзе працаваў Аляксандр.

А пасля прачыталі пра здарэнне ў інтэрнэце. На сайце NDR.de распавядаецца пра тое, што аварыя адбылася 23 ліпеня ў 7:20 на трасе А7, каля павароту да вёскі Дрыспенштэдт, што недалёка ад горада Хільдэсхайма ў Германіі.

На ўзбочыне дарогі стаяла фура, кіроўца якой мяняў прабітае кола. Два афіцэры паліцыі выставілі патрульныя аўтамабілі ў першай паласе трасы і агарадзілі гэта месца маячкамі.

У тым жа кірунку па дарозе ехаў грузавік, кіроўца якога не заўважыў небяспечнае месца і ўрэзаўся ў патрульную машыну, якая ад удару заехала ў прыпаркаваную фуру. Паміж аўтамабілем паліцыі ды грузавіком і знаходзіўся кіроўца. Яго заціснула паміж дзвюх машын.

Мужчыну даставілі ў бальніцу, але ад атрыманых траўмаў ён памёр.

«Жонцы Аляксандра паведамілі, што памёр ён каля пяці гадзін вечара. Дастаўкай цела займаецца фірма, у якой працаваў Саша. Калі яго прывязуць у Беларусь, мы не ведаем. Учора прыязджаў прадстаўнік фірмы, маці падпісала даверанасць на атрыманне цела. Ён сказаў, што Сашу прывязуць не раней, чым праз тыдзень. Бедны наш Саша, якая недарэчная смерць…» — кажа Дзяніс Іваноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?