У міліцыю паступіла заява ад 25-гадовага слесара з Магілёва, у якога з сумкі знік пнеўматычны пісталет з дакументамі на яго і скрынка з кулямі на 430 рублёў, паведамляе mogilevnews.by

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Алена Сіманава, высветлілася, што крадзеж здзейсніла 62-гадовая жанчына.

Аказалася, мужчына вяртаўся дадому а 4-й раніцы і моцна хацеў спаць, таму уладкаваўся на асфальце каля дома і задрамаў. Мужчыну спрабаваў абудзіць веласіпедыст, але без толку — ён працягваў спаць спакойным сном.

А вось пенсіянерка будзіць яго не стала, затое праверыла кішэні, забрала зброю з кулямі і дакументы і сышла.

Прачнуўшыся, магілёвец адразу ж звярнуўся ў праваахоўныя органы. Жанчына затрыманая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0