rw.by

rw.by

Пасажыры паведамляюць, што ў раёне станцыі Талька зламаўся цягнік, які ехаў з Мінска ў Гомель, піша Tut.by.

«Праваднікі сказалі, што не працуе кампрэсар. Паўгадзіны мы чакалі, потым пад'ехаў лакаматыў, нас павінны давезці да Асіповічаў, а потым хто на аўтобусе паедзе, хто на іншай электрычцы», — патлумачыла сведка.

Гаворка ідзе пра цягнік вытворчасці кампаніі «Штадлер», хуткасны рэйс Мінск — Гомель быў запушчаны ў 2016 годзе, час у шляху — крыху больш за тры гадзіны. У прэс-службе БЧ абяцаюць пракаментаваць сітуацыю ў найбліжэйшы час.

Нагадаем, 16 чэрвеня зламаўся цягнік «Штадлер» па дарозе з Гомеля ў Мінск. З-за паломкі 760 пасажыраў затрымаліся ў шляху амаль на чатыры гадзіны. А нязручнасці адчулі больш за 1200 пасажыраў — тыя, хто ехаў з Гомеля ў Мінск, і тыя, хто чакаў цягніка, каб адправіцца з Мінска ў Гомель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?