Сёння ў беларускае МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах Літвы ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст.

Па словах беларускага міністэрства, падставай стала «ўмяшальніцтва ўрада Літоўскай Рэспублікі ў камерцыйную здзелку з удзелам беларускага суб'екта гаспадарання па надуманых падставах «неадпаведнасці інтарэсам нацыянальнай бяспекі»». Паведамляецца, што беларуская кампанія, якая нібыта цалкам адпавядае ўсім патрабаванням, была фактычна выключана з праекта.

Аргументы, прыведзеныя літоўскім бокам, у беларускім міністэрстве палічылі «недружалюбнымі».

«Такія дзеянні літоўскага боку грунтуюцца на памылковым меркаванні і наносяць відавочную шкоду гандлёва-эканамічным адносінам дзвюх краін», — падсумавала МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0