Першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч расказаў сёння ў прэс-цэнтры БелТА, чаму імпартныя яблыкі ў беларускіх крамах могуць каштаваць менш за айчынныя.

Розніца ў цане можа быць у тым ліку з-за таго, што ў сезон свежай садавіны імпартныя яблыкі прадаюцца мінулага ці нават пазамінулага года ўраджаю. З улікам апрацоўкі воскам і ўмоў, створаных у спецсховішчах, захоўвацца яны могуць вельмі доўга.

«Мы летась дэталёва займаліся яблыкамі, разбіраліся па цэнах. Сапраўды, польскі яблык прадаваўся 2017 года. У нас ужо былі свежыя, а яны прадавалі леташнія. Таму гэтыя яблыкі і былі таннейшыя», — растлумачыў першы намеснік міністра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру