Пральны парашок BiMax 3000 г — 7,98 рубля (зніжка 50%)

Пральныя машыны даўно сталі незаменным атрыбутам любога сучаснага дома: укінуў адзенне і займайся сваімі справамі, а «пралка» ўсё зробіць. Сучасныя мадэлі замяняюць нам і прас, і адпарвальнік. 

У «Гіпа» на зніжках вялікія пакункі парашку BiMax: «100 плям» і для каляровых рэчаў каштуюць усяго 7,98 рубля. Тры кілаграмы — гэта прыкладна восем маленькіх упаковак. Набывайце і забывайце пра клопаты.

Чай чорны Lipton Yellow Label, 100 пакецікаў — 4,99 рубля (зніжка 50%)

Летам гарачыя напоі можа і не самыя актуальныя, але, здаецца, яшчэ не прыдумалі лепшага спосабу ўзбадзёрыцца раніцай, чым выпіць кубачак кавы ці гарбаты. А калі яшчэ і з’есці нешта салодкае, дык наогул прыгажосць.

Вялікі пачак гарбаты Lipton Yellow Label, які падорыць бясконцую асалоду, да 7 жніўня ў «Гіпа» патаннеў удвая — майце гэта на ўвазе, плануючы вялікія пакупкі.

Ікра ласасёвая зярністая, 140 г — 12,99 рубля (зніжка 48%)

Ікра ў большасці асацыюецца са святамі. У першую чаргу — з Новым годам, калі ніводзін стол не абыходзіцца без мандарынаў, аліўе і бутэрбродаў з ікрой.

Але навошта чакаць зімы? Зладзьце свята ўжо сёння!

Прадукт са свініны «Гродзенскі прысмак» с/в (у вакуумнай упакоўцы), 1 кг — 16,99 рубля (зніжка 37%)

Ці можна прайсці міма смакаты з такой прыгожай беларускай назвай? 

У «Гіпа» па 7 жніўня «Гродзенскі прысмак» каштуе ўсяго 16,99 за кілаграм замест 26,99. Вы эканоміце адразу 10 рублёў.

Нектары і морс «Сочный», 1 л — 1,39 рубля (зніжка 37%)

У спякотнае надвор’е салодкія нектары — не найлепшы спосаб спатоліць смагу, чаго не скажаш пра журавінавы морс. Калі хочацца выпіць чагосьці салодкага і негазаванага, раім звярнуць на яго ўвагу.

Яблычна-вінаградны і мультыфруктовы нектары, а таксама журавінавы морс «Сочный» каштуюць у «Гіпа» ўсяго 1,39 рубля за літр. На 37% танней, чым звычайна.

Аліўкавы алей экстра вірджын «Очень!», 1 л — 16,73 рубля (зніжка 30%)

Летам, відаць, няма больш смачнай салаты, чым зробленай са свежай гародніны і зеляніны. Запраўляць іх беларусам больш звыкла смятанай, але тыя, хто сочаць за сваім здароўем і правільна харчуюцца, абіраюць натуральныя алеі.

Цэлы літр аліўкавага алею ўласнай гандлёвай маркі «Гіпа» па 7 жніўня каштуе на 30% менш, чым звычайна.

Кетчуп «Торчын», 400 г — 1,69 рубля (зніжка 29%)

Кетчуп — ідэальны соус для шашлыку і макароны. А кетчуп, выраблены з сакавітых украінскіх таматаў, будзе найлепшым дадаткам да страў.

Вялікую ўпакоўку цяпер можна набыць па добрай цане. У «Гіпа» па 7 жніўня 400-грамовы пачак кетчупаў «Лагодны» і «Для шашлыку» гандлёвай маркі «Торчын» каштуе ўсяго 1,69 рубля.

Мінеральная вада «Баржомі», 1,25 л — 2,89 рубля (зніжка 26%)

Яшчэ больш «Баржомі»! Славутая мінеральная вада, якую здабываюць у Грузіі ў даліне Баржомі, у крамах «Гіпа» цяпер на акцыі. Дзякуючы комплексу мінералаў вулканічнага паходжання, вада нармалізуе ўзровень рН, стварае аптымальныя ўмовы для абменных працэсаў і ачышчае арганізм.

Да 7 жніўня бутэлька «Баржомі» аб’ёмам 1,25 літра каштуе ўсяго 2,89 рубля.

Сок бярозавы з цукрам «Гарынь», 3 л — 3,19 рубля (зніжка 24%)

Калі вас цягне да нечага сапраўды беларускага, каб брала за душу і прабівала на настальгію, то трохлітровік бярозавіку — найлепшы выбар.

Мала таго, што гэта смачна, дык гэта яшчэ і экалагічна — прадаецца сок у шкле.

Сыр «Ракфорці» з блакітнай цвіллю, 1 кг — 24,99 рубля (зніжка 17%)

Каб паласавацца далікатэснымі сырамі, не трэба марнаваць шмат грошай. У Беларусі навучыліся рабіць высакародны сыр з цвіллю. 

З Маладзечна «Ракфорці» трапляе ў крамы «Гіпа», дзе вы можаце набыць яго па прыемнай цане. Смачна есці!

Падсумоўваем:

Прадукт Цана на акцыі, рублі Папярэдняя цана, рублі Зніжка, %
Пральны парашок BiMax, 3000 г 7,98 15,98 50%
Чай чорны Lipton Yellow Label, 100 пакецікаў 4,99 9,98 50%
Ікра ласасёвая зярністая, 140 г 12,99 25 48%
Прадукт са свініны «Гродзенскі прысмак» с/в, 1 кг 16,99 26,99 37%
Нектары і морс «Сочный», 1 л 1,39 2,20 37%
Аліўкавы алей «Очень!», 1 л 16,73 23,90 30%
Кетчуп «Торчын», 400 г 1,69 2,39 29%
Мінеральная вада «Баржомі», 1,25 л 2,89 3,89 26%
Сок бярозавы «Гарынь», 3 л 3,19 4,19 24%
Сыр «Ракфорці», 1 кг 24,99 29,98 17%

Усе акцыйныя прапановы тут:

Найбліжэйшую краму «Гіпа» можна знайсці па спасылцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0