Днём 28 ліпеня, калі ў Брэсце праходзілі святочныя мерапрыемствы да Дня горада, на плошчы Леніна зноў прайшла маўклівая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода. Паводле звестак праваабаронцаў, на яе выйшлі каля 150 чалавек, паведамляе Брэсцкая газета.

Галоўнай тэмай абмеркавання была ўчорашняя размова актывіста Дзмітрыя Бекалюка з намеснікам міністра прыроды Андрэем Хмялём. Нагадаем, чыноўнік растлумачыў сітуацыю з адмоўным заключэннем дзяржаўнай экалагічнай экспертызы праекта завода. Цяпер яно адзінае сапраўднае. Паводле яго інфармацыі, прычынай адмоўнага заключэння сталі недакладныя даныя, закладзеныя ў праекце завода.

«Тое, пра што мы марылі ў лютым мінулага года ў Тэльмах, цяпер рэальнасць. Выказаць здагадку, што такое можа быць у Беларусі, цяжка. Гэта толькі дзякуючы людзям, якія паставілі свае подпісы супраць завода і якія рэгулярна кормяць галубоў», — лічыць адзін з лідараў пратэстнага руху Дзмітрый Бекалюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0