Сёння каля 8.00 у гарадскім вадаёме Шчучына рыбак вылавіў прадмет, які знешне падобны да савецкага пераноснага зенітнага ракетнага комплексу «Ігла-1», паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя канфіскавалі прадмет, агледзелі месца здарэння, апыталі відавочцу.

Папярэдне ўстаноўлена, што прадмет з'яўляецца аднаразовай пускавой прыладай ад адстрэленай ракеты зенітнага ракетнага комплексу. Яна не пагражае жыццю і бяспецы людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0