У Горках 42-гадовы мясцовы жыхар на грузавіку «МАН» паварочваў на зялёны сігнал святлафора на вуліцы Бруцэра-Ярафееўскай і не прапусціў 66-гадовую жанчыну з дзіцячай каляскай, піша тэлеграм-канал МУС.

У выніку ДТЗ жанчына загінула. Яе аднагадовы ўнук быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу. Паведамляецца, што яго жыццю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0