Фота: mogilew.by.

У кампаніі «Еўрагандаль» сказалі Tut.by, што валодалі менш чым 1% акцый расійскага ТАА «Еўрагандаль-Захад» і па сутнасці справы не мелі ніякага дачынення да аперацыйнай дзейнасці гэтай кампаніі. А цяпер «Еўрагандаль» наогул не мае ніякага дачынення да расійскай кампаніі. Паводле інфармацыі беларускага рытэйлера, крамы ТАА «Еўрагандаль-Захад» прададзеныя расійскай сетцы «Магніт».

Згодна са справаздачнасцю «Еўрагандлю», «Еўрагандаль-Захад» быў іх «дачкой» да 2014 года. Затым уладальнікам 99% доляў «Еўрагандлю-Захаду» стала кіпрская кампанія Hanlon Industrial Limited. Зрэшты, гэтая здзелка не замінала і пазней атаясамліваць беларускія і расійскія крамы.

Кампанія «Еўрагандаль-Захад» з'явілася ў Расіі ў 2012 годзе як філіял беларускай сеткі крам «Еўраопт». У адрозненне ад Беларусі, у Расіі крамы адкрываліся пад шыльдай «Евроторг». Першыя гандлёвыя аб'екты адкрыліся ў Смаленскай вобласці «як рэгіёне з пункту гледжання геаграфічнай блізкасці», тлумачыў топ-менеджар кампаніі. У найлепшыя гады сетка крам з беларускімі каранямі налічвала каля 35 крам у Бранску, Смаленскай і Калужскай абласцях.

У 2016 годзе «Еўрагандаль» стаў скарачаць сваю прысутнасць у Расіі. Таксама было прынята рашэнне пра рэбрэндынг: шыльды «Евроторг» змянілі на «Евроопт».

У пачатку бягучага года з'явілася інфармацыя, што «Еўраопт» закрывае свае крамы ў Смаленскай вобласці і высвятляе адносіны ў мясцовых судах.

У 2015 годзе ўладальнікі «Еўраопта» закрылі свае крамы ў Літве. А вось бізнэс у Беларусі працягвае развівацца. Нядаўна «Еўрагандаль» абвясціў аб адкрыцці 1000-най крамы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру